|
Сёння |
|
нядзеля, 5 верасня 2010 году |
|
| Навіны: |
2010.02.26 Забароненая зона для пікетаў на Брэстчыне залежыць ад важнасці горада? Розныя гарады Брэстчыны па-рознаму вызначылі велічыню забароненай зоны для выбарчых пікетаў. Першым забараніў цягам выбарчай кампаніі набліжацца да пэўных будынкаў Пружанскі райвыканкам. Вывешанае 1 лютага на сайце рашэнне вызначыла адлегласць пікетаў да важных для дзяржавы будынкаў у 20 м. 5 лютага Брэсцкі ды Пінскі выканкамы прынялі свая рашэнні. У Пінску забаронена набліжацца да органаў улады на 100 метраў, у Брэсце - на 50. Затое ў Брэсце на 200 метраў нельга набліжацца з пікетам да будынка тэлебачання. Выглядае, чым большы статус горада ў адміністратыўнай іерархіі, тым большая зона забароны для выбарчых пікетаў. Атрымліваецца, што ў сельсаветах можна пікетаваць каля ганку? Яўген Бяласін Фота глядзіце на сайце Еўрарадыё http://belradio.fm/by/1137/news/44521/ |
|
| Падпісацца на навіны |
 |
|