Сёння
нядзеля, 5 верасня 2010 году
 
Навігацыя
1 | 2 | 3 ... 26 >>
2010.09.04 Журналіст Алег Бябенін знойдзены мёртвым на сваім лецішчы
2010.09.03 ЗАЯВА аб выхадзе з сябраў Партыі БНФ
2010.09.03 У Брэсце суд не стаў разглядаць “справу нямытай спецвопраткі”
2010.09.03 У Брэсце звольняць амаль 100 кандуктараў аўтобусаў
2010.09.03 Страсбурскі суд асьцерагаецца катаваньняў у Беларусі
2010.09.03 Хто зьнішчыў білборды з выяваю лідэра кампаніі "Гавары праўду!"?
2010.09.02 Цэны на харчаваньне растуць
2010.09.02 Зьнішчаны зьмест вэб-сайтаў КХП-БНФ
2010.09.02 У Пінску адбыўся кірмаш вакансій для асуджаных
2010.09.02 Брэсцкая міліцыя: у дзень ведаў фактаў продажу алкаголю школьнікам не было
2010.09.02 Падаражэлі паслугі электрасувязі і пошты
2010.09.02 Выстава да Дня ведаў працуе ў брэсцкай абласной бібліятэцы
2010.09.01 Лукашэнка змяніў біяграфію?
2010.09.01 Брэсцкія актывісты атрымалі папярэджанне
2010.09.01 Гадавіна трагедыі ў Беслане
2010.09.01 Ці патрэбна нашым дзецям выкладанне асноў рэлігіі ў школе?
2010.09.01 Сідорскі наведае Брэсцкую вобласць
2010.09.01 Freedom House ачоліў спэцыяліст па Беларусі
2010.09.01 Ад 1 верасьня ў Беларусі пачнуць фільтраваць інтэрнэт
2010.08.31 Зьезд прафсаюзу "Салідарнасьць" у Польшчы
2010.08.31 Пуцін: Саюзны рубель трапіў у тупік
2010.08.31 Каб пазбегнуць суда, пінская “Волна” прадала футбаліста
2010.08.31 У Пінску збіраюцца пабудаваць аўтамабільны пераезд праз чыгунку
1 | 2 | 3 ... 26 >>
Навіны:
2010.02.25
У Баранавічах удзельнікі выбарчага працэсу скардзяцца на адсутнасць неабходнай для працы інфармацыі

У Баранавічах дзяржаўная газета “Наш край” са спазненнем падае інфармацыю пра выбары ў мясцовыя Саветы. Праз адсутнасць нармальнага інфармавання, як таго патрабуе выбарчае заканадаўства, фактычна блакуецца праца зацікаўленых удзельнікаў выбарчага працэсу.

Так, напрыклад, 19 лютага 2010 года адбылося паседжанне гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, дзе зацвярджаліся ініцыятыўныя групы кандыдатаў у дэпутаты гарадскога Савета. На гэтае паседжанне не былі запрошаны прадстаўнікі прэсы і ініцыятыўных групаў. Паводле нормаў выбарчага заканадаўства, выбаркам павінен быў у 4-дзённы тэрмін надрукаваць у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі спіс ініцыятыўных групаў. Аднак прайшло ўжо 6 дзён, а інфармацыі так і не з’явілася.

Акрамя таго, прэтэндэнты ў кандыдаты скардзяцца на тое, што “Наш край” са спазненнем надрукаваў тэлефон гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, а тэлефоны акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Брэсцкага абласнога Савета да гэтага часу не паведамляюцца.

Да гэтага часу ў гарадскіх кнігарнях не з’явіўся Выбарчы кодэкс са зменамі і дапаўненнямі. Пра цяжкасці ў працы з гэтай прычыны заявілі сябры ініцыятыўнай групы у падтрымку былога кандыдата ў Нацыянальны Сход Рыгора Грыка, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў па Баранавіцкай выбарчай акрузе № 15. Сябры яго групы сёння распачалі збор подпісаў выбаршчыкаў. Для больш якаснай і прафесійнай працы ім спатрэбіўся абноўлены кодэкс. Аднак высветлілася, што ў крамах “Кнігі” (вул. Савецкая, 73) і “Мысль” (пл. Леніна, 1) кодэксаў няма. Таму старшыня ініцыятыўнай групы Віктар Сырыца накіраваў заяву ў Цэнтральную камісію. Ён просіць старшыню камісіі Лідзію Ярмошыну паўздзейнічаць на адказных людзей і адпаведныя структуры, каб забяспечыць горад Баранавічы Выбарчымі кодэксамі, неабходнымі для нармальнай працы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

http://www.spring96.org/be/news/31713/
Падпісацца на навіны
 
Супрацоўніцтва
Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі прымае заяўкі на ўдзел у праграме 2011-2012 г.
 
Памятныя даты Беларусі
Каляндар памятных дат Беларусі
 
Гарачая навіна
2010.09.03 ЗАЯВА аб выхадзе з сябраў Партыі БНФ

2010.05.17 Зварот да выбаршчыкаў кандыдата ў дэпутаты Вялічкіна Уладзіміра Аляксандравіча
 
Збор паштовак
Берасцейцы - дзеячы БНР
Web-admin © 2010. Усе правы належаць праваабарончаму грамадскаму аб'яднанню "Берасцейская вясна".
Усе матэр'ялы свабодныя для не камерцыйнага выкарыстання.
Пры перадрукоўцы спасылка на крыніцу абавязковая.
 
   Наведвальнікаў on-line: 7   Сёння: 13   За месяц: 131   За ўвесь час: 3963