Сёння
нядзеля, 5 верасня 2010 году
 
Навігацыя
1 | 2 | 3 ... 26 >>
2010.09.04 Журналіст Алег Бябенін знойдзены мёртвым на сваім лецішчы
2010.09.03 ЗАЯВА аб выхадзе з сябраў Партыі БНФ
2010.09.03 У Брэсце суд не стаў разглядаць “справу нямытай спецвопраткі”
2010.09.03 У Брэсце звольняць амаль 100 кандуктараў аўтобусаў
2010.09.03 Страсбурскі суд асьцерагаецца катаваньняў у Беларусі
2010.09.03 Хто зьнішчыў білборды з выяваю лідэра кампаніі "Гавары праўду!"?
2010.09.02 Цэны на харчаваньне растуць
2010.09.02 Зьнішчаны зьмест вэб-сайтаў КХП-БНФ
2010.09.02 У Пінску адбыўся кірмаш вакансій для асуджаных
2010.09.02 Брэсцкая міліцыя: у дзень ведаў фактаў продажу алкаголю школьнікам не было
2010.09.02 Падаражэлі паслугі электрасувязі і пошты
2010.09.02 Выстава да Дня ведаў працуе ў брэсцкай абласной бібліятэцы
2010.09.01 Лукашэнка змяніў біяграфію?
2010.09.01 Брэсцкія актывісты атрымалі папярэджанне
2010.09.01 Гадавіна трагедыі ў Беслане
2010.09.01 Ці патрэбна нашым дзецям выкладанне асноў рэлігіі ў школе?
2010.09.01 Сідорскі наведае Брэсцкую вобласць
2010.09.01 Freedom House ачоліў спэцыяліст па Беларусі
2010.09.01 Ад 1 верасьня ў Беларусі пачнуць фільтраваць інтэрнэт
2010.08.31 Зьезд прафсаюзу "Салідарнасьць" у Польшчы
2010.08.31 Пуцін: Саюзны рубель трапіў у тупік
2010.08.31 Каб пазбегнуць суда, пінская “Волна” прадала футбаліста
2010.08.31 У Пінску збіраюцца пабудаваць аўтамабільны пераезд праз чыгунку
1 | 2 | 3 ... 26 >>
Навіны:
2010.02.25
У Брэсце кандыдат ад улады адмовілася ад ўдзелу ў выбарах, калі даведалася імя свайго апанента

Па 14-й акрузе ў горадзе Брэсце былі зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы кандыдатаў у дэпутаты, у тым ліку Вольгі Шутавай і Ларысы Дабрадомавай. Шутава Вольга – пенсіянерка, былая супрацоўніца абласнога тэлебачання, зараз сябра незалежнага прафсаюза Радыёэлетроннай прамысловасьці (РЭП). Яе апанентам па гэтай жа акрузе выступала Дабрадомава Ларыса, дырэктар Тэлерадыёкампаніі “Брэст”. Праз некаторы час пасля рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў стала вядома, што Ларыса Дабрадомава зняла сваю кандыдатуру.

У незалежным прафсаюзе РЭП нечаканую адмову кандыдата ад улады ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі звязваюць з нежаданнем Ларысы Дабрадомавай балатавацца па адной акрузе і ўступаць у перадвыбарчае спаборніцтва са сваёй былой падначаленай Вольгай Шутавай па прычыне інцыдэнту, які адбыўся тры гады таму паміж ветэранам-аператарам Брэсцкай тэлестудыі і яе дырэктарам.

Нагадаем, што ў 2007 годзе былыя працаўнікі Брэсцкай тэлестудыі (Лілія Драгачынская, Ігар Каплін, Надзея Лысковіч, Вольга Шутава) скардзіліся на тое, што дырэктар дзяржтэлерадыёкампаніі не адпавядае займаемай пасадзе, а метады яе кіравання грунтуюцца на асабістых сімпатыях і антыпатыях. Напрыклад, адной з падначаленых, якой заставалася 3 месяцы да пенсіі, яна не працягнула кантракт. Адпаведныя скаргі на працу Л. Дабрадомавай былі накіраваныя ў розныя інстанцыі, у тым ліку ў Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі, Камітэт дзяржаўнага кантролю. У сваю чаргу Л. Дабрадомава падала зыск у суд з патрабаваннем маральнай кампэнсацыі на 50 мільёнаў беларускіх рублёў за зневажэнне яе гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Паводле судовага рашэння, галоўная адказчыца па зыску Вольга Шутава павінна была сплаціць Л.Дабрадомавай 300 тысяч рублёў, а астатнія адказчыкі – Л.Драгачынская, І.Каплін, Н. Лысковіч – па 200 тысяч рублёў кожны. У дадатак яны мусілі кампенсаваць судовыя выдаткі дырэктара тэлерадыёкампаніі на 956 тысяч рублёў. Суд толькі часткова задаволіў патрабаванні Л. Дабрадомавай.

Сёння В.Шутава пенсіянерка, але працягвае бараніць свае правы і правы прадпрыймальнікаў аднога з рынкаў Брэста.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

http://www.spring96.org/be/news/31705/
Падпісацца на навіны
 
Супрацоўніцтва
Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі прымае заяўкі на ўдзел у праграме 2011-2012 г.
 
Памятныя даты Беларусі
Каляндар памятных дат Беларусі
 
Гарачая навіна
2010.09.03 ЗАЯВА аб выхадзе з сябраў Партыі БНФ

2010.05.17 Зварот да выбаршчыкаў кандыдата ў дэпутаты Вялічкіна Уладзіміра Аляксандравіча
 
Збор паштовак
Берасцейцы - дзеячы БНР
Web-admin © 2010. Усе правы належаць праваабарончаму грамадскаму аб'яднанню "Берасцейская вясна".
Усе матэр'ялы свабодныя для не камерцыйнага выкарыстання.
Пры перадрукоўцы спасылка на крыніцу абавязковая.
 
   Наведвальнікаў on-line: 7   Сёння: 13   За месяц: 131   За ўвесь час: 3963