|
Сёння |
|
нядзеля, 5 верасня 2010 году |
|
| Навіны: |
2010.02.24 Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Саюзам палякаў выклікаюць у міліцыю Напярэдадні прыезду ў Менск дэлегацыі Еўрапарламента беларускія ўлады працягваюць аказваць ціск на грамадскіх актывістаў. 24 лютага позвай у Ленінскі РУУС Берасця была выкліканая адна з падпісантаў заявы салідарнасці з незалежным Саюзам палякаў Беларусі – Ірына Лаўроўская. З размовы з намеснікам начальніка РУУС ёй стала вядомая сутнасць прэтэнзіяў: удзел у несанкцыянаваным пікеце. Аднак, як патлумачыла Ірына Лаўроўская, збор подпісаў адбываўся пры сустрэчах з канкрэтнымі людзьмі. А тое, што ліст са словамі салідарнасці быў перададзены ў сімвалічным месцы – перад помнікам Адаму Міцкевічу, да якога прысутныя ўсклалі кветкі і сфатаграфаваліся, не з'яўляецца ні злачынствам, ні парушэннем. Уручыў позву Ірыне Лаўроўскай старэйшы ўчастковы інспектар А. Грамадскі. Нагадаем, што 19 лютага ў Берасці адбылася акцыя салідарнасці з Саюзам палякаў. У ёй прынялі ўдзел каля 20 чалавек. У апошні час у Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі супраць Саюза палякаў. Актывістаў непрызнанага беларускімі ўладамі саюза затрымліваюць і арыштоўваюць. У івянецкага аддзялення арганізацыі ўлады адабралі Польскі дом. У сувязі з гэтым польскае кіраўніцтва, а таксама кіраўнікі Еўразвяза і Еўрапарламента ўжо выказалі занепакоенасць незахаваннем уладамі Беларусі правоў чалавека. 17 лютага польскі сейм прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў дзеянні Менска ў дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі. У рэзалюцыі ўтрымліваецца рэкамендацыя разгледзець магчымасць вярнуцца да палітыкі санкцыяў у дачыненні да беларускага кіраўніцтва. http://charter97.org/be/news/2010/2/24/26715/ |
|
| Падпісацца на навіны |
 |
|