|
Сёння |
|
нядзеля, 5 верасня 2010 году |
|
| Навіны: |
15.03.2010 Брэсцкая вобласць: Прадстаўнікі апазіцыі ўключаныя ў склад участковых камісій па акругах, дзе не вылучаюцца іх кандыдаты Завяршыўся этап па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Кіраўнікі рэгіянальных структур партый адзначаюць агульную тэндэнцыю: іх прадстаўнікоў калі і ўключаюць у выбарчыя камісіі, то пераважна на тых акругах, на якіх не вылучаюцца іх кандыдаты. З вылучаных прастаўнікоў апазіцыйных партый рэгіёну больш за ўсё асобаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі трапіла ад беларускай партыі аб’яднаных левых “Справядлівы свет”. Усяго ад партыі было вылучана 26 прадстаўнікоў, 3 асобы былі ўключаныя ў раённыя камісіі і 5 – у гарадскія. Ад БСДП(Г) вылучалі 15 чалавек, з якіх 4 былі ўключаны ва ўчастковыя выбарчыя камісіі: 2 асобы ў камісіі Ленінскага раёну Брэста, 1 асоба – Маскоўскага, 1 чалавек трапіў у склад участковай камісіі ў Пружанах. Ад Партыі БНФ з 29 вылучаных прадстаўнікоў у склад камісій увайшлі 3 асобы: – у Бярозе і 2 – у Брэсце, пры гэтым па горадзе вылучалася 19 чалавек. Рух “За свабоду” вылучаў па вобласці 13 чалавек. З іх ва ўчастковыя выбаркамы трапілі дзве асобы: 1 – у Пружанах і 2 – у Ганцавічах: па гэтым двум акругам вылучаюцца кандыдаты ад Руху “За свабоду”. Аргамітэт па стварэнні Партыі БХД сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі не вылучаў. “Праваабаронцы за свабодныя выбары” http://spring96.org/be/news/32230/ |
|
| Падпісацца на навіны |
 |
|