13.03.2010 Андрэй Макарэвіч наведаў Бярозаўскі раён, адкуль паходзяць яго продкі Вядомы расійскі рок-музыкант і тэлевядучы Андрэй Макарэвіч наведаў Бярозаўскі раён, адкуль паходзяць яго продкі па лініі бацькі Вадзіма Макарэвіча (продкі яго маці Ніны Шмуйловіч паходзяць з Віцебшчыны).
Ён пагаварыў з мясцовымі жыхарамі, наведаў некалькі вёсак — Паўловічы, Малеч, Першамайскую, станцыю "Бяроза-Картузская". Як паведамляе газета "Рэспубліка", дзед Андрэя Макарэвіча — Рыгор Андрэевіч Макарэвіч — нарадзіўся ў Паўловічах у 1886 годзе. Падчас Першай сусветнай вайны сям'я выехала ў Расію, у бежанства. Рыгор Макарэвіч жыў у Маскве, у яго нарадзіўся сын Вадзім (бацька Андрэя Макарэвіча), які стаў вядомым архітэктарам. http://euroradio.fm/by/1152/news/45085/ |