Сёння
нядзеля, 5 верасня 2010 году
 
Навігацыя
1 | 2 | 3 ... 26 >>
2010.09.04 Журналіст Алег Бябенін знойдзены мёртвым на сваім лецішчы
2010.09.03 ЗАЯВА аб выхадзе з сябраў Партыі БНФ
2010.09.03 У Брэсце суд не стаў разглядаць “справу нямытай спецвопраткі”
2010.09.03 У Брэсце звольняць амаль 100 кандуктараў аўтобусаў
2010.09.03 Страсбурскі суд асьцерагаецца катаваньняў у Беларусі
2010.09.03 Хто зьнішчыў білборды з выяваю лідэра кампаніі "Гавары праўду!"?
2010.09.02 Цэны на харчаваньне растуць
2010.09.02 Зьнішчаны зьмест вэб-сайтаў КХП-БНФ
2010.09.02 У Пінску адбыўся кірмаш вакансій для асуджаных
2010.09.02 Брэсцкая міліцыя: у дзень ведаў фактаў продажу алкаголю школьнікам не было
2010.09.02 Падаражэлі паслугі электрасувязі і пошты
2010.09.02 Выстава да Дня ведаў працуе ў брэсцкай абласной бібліятэцы
2010.09.01 Лукашэнка змяніў біяграфію?
2010.09.01 Брэсцкія актывісты атрымалі папярэджанне
2010.09.01 Гадавіна трагедыі ў Беслане
2010.09.01 Ці патрэбна нашым дзецям выкладанне асноў рэлігіі ў школе?
2010.09.01 Сідорскі наведае Брэсцкую вобласць
2010.09.01 Freedom House ачоліў спэцыяліст па Беларусі
2010.09.01 Ад 1 верасьня ў Беларусі пачнуць фільтраваць інтэрнэт
2010.08.31 Зьезд прафсаюзу "Салідарнасьць" у Польшчы
2010.08.31 Пуцін: Саюзны рубель трапіў у тупік
2010.08.31 Каб пазбегнуць суда, пінская “Волна” прадала футбаліста
2010.08.31 У Пінску збіраюцца пабудаваць аўтамабільны пераезд праз чыгунку
1 | 2 | 3 ... 26 >>
Навіны:
11.03.2010
Чыноўнікі-перабудоўшчыкі пагражаюць старому Брэсту

Сітуацыя вакол забудовы гістарычнага цэнтра Брэста с кожным днём становіцца на столькі дзіўнай і на столькі пагаршаецца, што ў грамадстве складваецца ўражанне нібы гарадскім уладам замінаюць законы і пастановы Аляксандра Лукашэнка.

 Чыноўнікі Брэста могуць пайсці і на крок пазбаўлення статусу гістарычнай каштоўнасці будынкаў, каб абыйсці законы, адзначае кіраўнік Руху "За Свабоду" у Брэсце Дзяніс Турчаняк, з якім наш карэспандэнт у Брэсце высвятляў гэтую сітуацыю.

 Карэспандэнт: - Пасля ІІ Сусветнай вайны Брэст атрымаў значныя пашкоджанні ад баявых дзеянняў і тое, што пасля такіх часоў захаваліся старажытныя будынкі 19-га і 20-га стагоддзя гэта проста падарунак нам. Няўжо ўлады не разумеюць усёй каштоўнасці, няўжо яны не бачаць гэтага, а мо не разумеюць?
 
Турчаняк: - Ідзе новая хваля, і здаецца мне, што гэтая хваля разбурэння Брэста будзе яшчэ мацнейшай за тую хвалю ІІ-й Сусветнай. На самой справе дзяржава ахоўвае свае гісторыка-культурныя каштоўнасці на паперы. Яшчэ з 2002 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь загадвала мясцовым органам улады правесці інітырызацыю аб'ектаў, якім магчыма было б надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, каб узяць іх пад ахову. Але да 2009 года гэта ўсё нібы зацягвалася і рабілася вельмі марудна і паскудна з боку мясцовых уладаў. Што мы маем за ўвесь гэты час, а маем мы ў спісе дзяржаўных культурна-гістарычных каштоўнасцей "Гістарычны цэнтр Брэста". Асабіста ж будынкі не атрымоўвалі статусу, а проста некалькі кварталаў унеслі ў гэты цэнтр. Будаўнічыя фірмы ўвесь гэты час атрымоўвалі дазвол, каб будаваць новыя плошчы ў гэтым цэнтры і такім чынам паступова, паціху пачалі знікаць гісторыка-культурныя пабудовы. На гэта ўсё пачало хваравіта рэагаваць грамадства, калі ўжо проста адкрыта пачалі знішчацца, бо ніяк інакш гэта назваць нельга, проста пачалося адкрытае знішчэнне дамоў канца 19-га пачатак 20-га стагоддзя, а на іх месцы ўздымаліся новыя трох павярховыя пабудовы. Рэзананс выклікалі і артыкулы ў мясцовых сродках масавай інфармацыі, але не болей рэзанансу. Актывісты Руху "За Свабоду" узяліся за вывучэнне гэтай праблемы, гэтай тэмы і вось былі вывучаныя шматлікія пастановы, заявы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і аказалася, што ўсё гэта мусіць ахоўвацца дзяржаваю, чаго няма. Ёсць такое ўражанне, што выканаўчая ўлада Брэста адмыслова гэта ўсё зацягнула, каб у момант гэтага маўчання паспець усё забудаваць. Людзі, маючы прыватызаванае жыллё ў гэтых дамах, нават і не ведалі, што іх дамы прадаюцца.
 
Карэспандэнт: - Вядома, што Рух "За Свабоду" сумесна з грамадствам Брэста зрабіў некалькі захадаў, каб спыніць гэтыя беззаконныя дзеянні мясцовых уладаў. І вось які адказ Вы дачакаліся, якая рэакцыя, мо ўлады пачалі неяк працаваць, мо яны ўжо спыніліся. Што адказваюць улады?

Турчаняк: - Мы пачалі сапраўды добрую інфармацыйную кампанію ў сродках масавай інфармацыі і выклікалі рэзананс, каб людзі ведалі. Рэзананс у нечым атрымаўся, і чакалі крокаў з боку ўладаў, што яны самі спыняць гэтыя аўкцыёны, гэтыя дзеянні. Але гэтага нічога не адбылося, і мы пачалі ўжо перапіску з уладамі, як і ад свайго імя, так і ад імя людзей, якія змагаюцца за сваю маёмасць. Здзівілі, вельмі здзівілі, пэўныя адказы гарвыканкама, дзе яны пішуць, што яны не збіраліся прадаваць гістарычныя помнікі, а ўсяго прадавалі зямлю пад новыя пабудовы. Гэта проста выклікае абурэнне, як можна прадаваць зямлю і як можна ажыццявіць пабудову новага, калі на гэтым месцы стаіць гістарычна-культурны помнік, знішчэнне якога забаронена і пастановы гэтыя падпісаныя Лукашэнкам. І ствараецца такое ўражанне нібы Лукашэнка перашкаджае чыноўнікам Брэста жыць і працаваць, бо гэтыя пастановы якія ім падпісаныя парушаюцца.
 
Карэспандэнт: - А вось які лёс жыхароў гэтых дамоў, што ім чакаць у горшым выпадку, яны застануцца без жылля? Ім нешта прапаноўваецца, і якое бачыцца Вам, Руху "За Свабоду", развіццё падзей?

Турчаняк: - Людзям прапаноўваецца перасяліцца ў тыповае жыллё, значыць у кватэры. Гэта значыць, што людзі вымушаныя пакінуць цэнтр горада і пераехаць некуды далёка ў новыя кватэры. Калі б гэтыя будынкі не з'яўляліся гісторыка-культурным помнікам і камісія прызнала гэтыя пабудовы аварыйнымі і небяспечнымі для пражывання, тады мусіць усе засталіся задаволеныя, але мы маем іншы выпадак і зусім іншы ход падзеяў. У
нашым выпадку гэтыя будынкі нельга знішчаць, і калі што і ёсць, то іх трэба падвяргаць рэканструкцыі, але людзі не пазбаўляюцца жылля ў іх. Гэтыя будынкі не могуць быць зруйнаванымі. Рух "За Свабоду" трымае руку на пульсе і мы абараняем жыхароў іх правы і свабоды.
 
З кіраўніком Руху "За Свабоду" у Брэсце Дзянісам Турчыняком гутарыў наш карэспандэнт Ян Бязручка аб сітуацыі вакол гістарычнага цэнтра ў горадзе над Бугам, якога ён можа пазбавіцца ў бліжэйшыя часы.

Радыё Рацыя

http://by.milinkevich.org/massmedia/data/ic_94/5770/
Падпісацца на навіны
 
Супрацоўніцтва
Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі прымае заяўкі на ўдзел у праграме 2011-2012 г.
 
Памятныя даты Беларусі
Каляндар памятных дат Беларусі
 
Гарачая навіна
2010.09.03 ЗАЯВА аб выхадзе з сябраў Партыі БНФ

2010.05.17 Зварот да выбаршчыкаў кандыдата ў дэпутаты Вялічкіна Уладзіміра Аляксандравіча
 
Збор паштовак
Берасцейцы - дзеячы БНР
Web-admin © 2010. Усе правы належаць праваабарончаму грамадскаму аб'яднанню "Берасцейская вясна".
Усе матэр'ялы свабодныя для не камерцыйнага выкарыстання.
Пры перадрукоўцы спасылка на крыніцу абавязковая.
 
   Наведвальнікаў on-line: 7   Сёння: 13   За месяц: 131   За ўвесь час: 3963