11.03.2010 АБСЕ асцерагаецца, што закон аб інтэрнэце накіраваны супраць незалежных сайтаў 2 Офіс прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ падрыхтаваў экспертызу ўказу Лукашэнкі аб цэнзуры інтэрнэту. Дакумент ужо накіраваны беларускім уладам. У ім пералічаныя як станоўчыя, так і адмоўныя моманты ўказу з пункту гледжання міжнародных экспертаў у галіне свабоды выказвання, паведамляе прэс-служба БАЖ. Пра гэта кажацца ў Рэгулярнай справаздачы, якую прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Міклаш Харашці падрыхтаваў для Пастаяннай Рады Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Справаздача быў прадстаўленая 4 сакавіка. Згодна з аналіза экспертаў АБСЕ, указ Лукашэнкі №60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт», падпісаны 1 лютага 2010 года, утрымлівае шэраг станоўчых момантаў, у прыватнасці: – інфармацыя аб органах улады будзе дасягальная грамадзянам (у тым ліку журналістам), паколькі палажэнні ўказу прадугледжваюць адказнасць гэтых установаў за размяшчэнне інфармацыі аб сваёй дзейнасці на іх сайтах; – аўтарскае права ў інтэрнэце будзе абароненае; – правайдэры інтэрнэт-паслугаў будуць праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю па заяўным прынцыпе; – правайдэры інтэрнэт-паслугаў не будуць адказваць за інфармацыю, размешчаную ў інтэрнэце. «Што датычыць гэтых палажэнняў указа, шмат што будзе залежаць ад таго, як яны ўжываюцца, - кажацца ў справаздачы. – Прававы інструмант, які будзе ўжывацца, павінен выключаць небяспеку абмежавання свабоды інтэрнэту ў Беларусі». Галоўныя падставы для непакою, якія вызначылі эксперты АБСЕ, датычаць наступных палажэнняў указу: – Указ абавязвае ўласнікаў і адміністратараў інтэрнэт-парталаў і адміністратараў інтэрнэт-клубаў і інтэрнэт-кавярняў праводзіць ідэнтыфікацыю іх наведнікаў, захоўваць гэтыя запісы і асабістыя дадзеныя карыстальнікаў. Гэтае ж правіла ўжываецца і да тэхнічных сродкаў карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў, якія выкарыстоўваюцца для падключэння да інтэрнэту. – Незразумела, хто і як будзе вызначаць сутнасць інфармацыі, у дачынні да якой будзе атрыманы запыт на абмежаванне доступу. Вызначэнне тыпаў шкоднай інфармацыі паводле беларускага заканадаўства дапускае прававую двухсэнсоўнасць катэгорыяў. – У выпадку немагчымасці выканання загада адпаведнага органа па выпраўленні парушэнняў ці спыненні аказання інтэрнэт-паслугаў, адказнасць за змест пераходзіць на правайдэраў інтэрнэт-паслугаў, уласнікаў і адміністратараў пунктаў калектыўнага карыстання інтэрнэтам. – Пералік інфармацыі, якая павінна быць размешчаная на вэб-сайтах органаў улады і іншых дзяржустановаў, вельмі абмежаваны; – Указ патрабуе, каб у матэрыялах СМІ, якія распаўсюджваюцца праз інтэрнэт, утрымліваліся гіперспасылкі на першакрыніцу інфармацыі. Гэта з'яўляецца дадатковым патрабаваннем да рэдакцыяў, якое не можа быць выкананае ў выпадку, калі першакрыніцай з'яўляецца не крыніца ў Інтэрнэце. Прымаючы да ўвагі вышэйпералічанае і той факт, што канкрэтныя правілы палажэнняў указу будуць распрацаваныя да 1 траўня, эксперт АБСЕ выказаў шэраг рэкамендацыяў, якія адпавядаюць абавязальніцтвам АБСЕ у галіне свабоды слова. – адмяніць абавязковую ідэнтыфікацыю карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў і іх тэхнічных сродкаў падключэння да інтэрнэту; – патлумачыць значэнне і працэдуру ўвядзення абмежаванняў на распаўсюджванне забароненай інфармацыі; – патлумачыць сферы адказнасці правайдэраў інтэрнэт-паслугаў у выпадку немагчымасці выканання загада адпаведнага органа па выпраўленні парушэнняў ці спыненні аказання інтэрнэт-паслугаў; – разгледзець магчымасць патрабавання да органаў улады і іншых дзяржаўных установаў публікаваць інфармацыю не толькі пра іх дзейнасць, але і пра вынікі гэтай дзейнасці; – адмяніць патрабаванне ўключаць гіперспасылкі на першакрыніцу інфармацыі ў матэрыялах СМІ, якія распаўсюджваюцца праз інтэрнэт; «Я спадзяюся, што гэтыя прапановы будуць улічаныя пры далейшай распрацоўцы заканадаўства, якое датычыць інтэрнэту ў Беларусі, - адзначыў Міклаш Харашці. – Мой офіс працягне дапамагаць Беларусі ў рэфармаванні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. Мы гатовыя разам з беларускімі ўладамі арганізаваць круглы стол па пытаннях заканадаўства ў галіне Інтэрнэт». http://charter97.org/be/news/2010/3/11/27221/ |