11.03.2010 Ва ўчастковыя камісіі ўключылі 76 апазіцыйных партыйцаў У той жа час ад Сацыяльна-спартыўнай партыі ўвайшло прадстаўнікоў у 5,5 разоў больш Агулам у склад участковых выбарчых камісіяў ад усіх палітычных партыяў уключаныя 1572 чалавекі, альбо 2,3%. Прадстаўніцтва партыйцаў у камісіях выглядае наступным чынам: Аграрная партыя – 131 Партыя левых “Справядлівы свет” – 31 БСДП “Грамада” – 5 Сацыяльна-спартыўная партыя – 432 КПБ – 427 ЛДП – 95 АГП – 23 БНФ – 17 Рэспубліканская партыя – 69 Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці – 342 На думку сакратара Цэнтрвыбаркаму Мікалая Лазавіка, 76 прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў сведчаць пра відавочны прагрэс у палітычным развіцці краіны. Мікалай Лазавік: “Сёння ад палітычных партыяў уключана ў склад участковых выбарчых камісіяў 1572 чалавекі, альбо 2,3%. На мінулых выбарах было ўсяго 113 чалавек, альбо 0,2%. То бок ужо тут прагрэс адчувальны. Прычым калі на мінулых выбарах ад палітычных партыяў, якія пазіцыянуюць сябе як апазіцыйныя, быў толькі адзін чалавек, то сёння іх ужо дастаткова шмат”. Дарэчы, у камісіі ўвайшлі і прадстаўнікі грамадскасці – 25 233 чалавекі, альбо 36.6%. Грамадскасць на мясцовых выбарах традыцыйна будуць прадстаўляць “Белая Русь”, БРСМ, Саюз жанчын, Беларуская грамадская арганізацыя ветэранаў і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Валера Руселік http://euroradio.fm/by/1150/news/45005/ |