Сёння
панядзелак, 6 верасня 2010 году
 
Навігацыя
1 | 2 | 3 ... 26 >>
2010.09.06 Натальля Радізна: Я ня веру ў вэрсію МУС
2010.09.06 Старшыня Эўрапарлямэнту заклікаў расьсьледаваць сьмерць Алега Бябеніна
2010.09.06 Разьвітаньне з Алегам Бябеніным адбудзецца 6 верасьня
2010.09.06 Калега Алега Бябеніна: загінулы стаяў нагамі на падлозе
2010.09.06 У Пінску сартаваць бульбу будзе тэхніка
2010.09.06 ЕС прапанавалі стварыць Еўрапейскі інстытут міру
2010.09.06 Форум дэмакратычных сілаў Брэстчыны
2010.09.04 Журналіст Алег Бябенін знойдзены мёртвым на сваім лецішчы
2010.09.03 ЗАЯВА аб выхадзе з сябраў Партыі БНФ
2010.09.03 У Брэсце суд не стаў разглядаць “справу нямытай спецвопраткі”
2010.09.03 У Брэсце звольняць амаль 100 кандуктараў аўтобусаў
2010.09.03 Страсбурскі суд асьцерагаецца катаваньняў у Беларусі
2010.09.03 Хто зьнішчыў білборды з выяваю лідэра кампаніі "Гавары праўду!"?
2010.09.02 Цэны на харчаваньне растуць
2010.09.02 Зьнішчаны зьмест вэб-сайтаў КХП-БНФ
2010.09.02 У Пінску адбыўся кірмаш вакансій для асуджаных
2010.09.02 Брэсцкая міліцыя: у дзень ведаў фактаў продажу алкаголю школьнікам не было
2010.09.02 Падаражэлі паслугі электрасувязі і пошты
2010.09.02 Выстава да Дня ведаў працуе ў брэсцкай абласной бібліятэцы
2010.09.01 Лукашэнка змяніў біяграфію?
2010.09.01 Брэсцкія актывісты атрымалі папярэджанне
2010.09.01 Гадавіна трагедыі ў Беслане
2010.09.01 Ці патрэбна нашым дзецям выкладанне асноў рэлігіі ў школе?
1 | 2 | 3 ... 26 >>
Навіны:
06.03.2010
Інвалід адмовіўся ад пашпарту і ўжо тры гады не атрымлівае пенсію

У дакуменце ён знайшоў “лічбу д’ябла” і звярнуўся ў камітэт па правах чалавека ААН.

63-гадовы праваслаўны вернік з Брэста Мікалай Лаўранюк угледзеў у пашпарце “лічбу д’ябла 666” і адмовіўся яго атрымліваць. А без дакумента Міністэрства працы не налічвае яму пенсію.

“Міністэрства працы і сацыяльнай абароны адмовіла ў пенсіі. Не атрымліваю ўжо 3 гады, ― паскардзіўся пенсіянер Еўрарадыё. ― Між тым я яшчэ і інвалід 3-й групы. Звяртаўся па пенсію спачатку менавіта з-за інваліднасці. Атрымаў адмову. А потым адмовілі і ў пенсіі па ўзросце. Прычына — тое, што я адмовіўся атрымаць пашпарт новага ўзору з рэлігійных меркаванняў. Бо ж у ідэнтыфікацыйным нумары утрымліваецца лічба д’ябла “666”. Гэтую сістэму ўвялі дзеля здзеку над праваслаўнымі вернікамі-хрысціянамі”.

З сабою ў спадара Лаўранюка ладная тэчка з дакументамі. Адзін з іх, старонак з 10, — экспертыза, зробленая Цэнтрам энергаінфармацыйных тэхналогіяў Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага інстытута дакладнай механікі і оптыкі. Там абгрунтоўваецца карэляцыя ідэнтыфікацыйнага нумару і трох шасцёрак. Гэты і іншыя дакументы фігуравалі ў беларускіх судах.

Мікалай Лаўранюк: "Я звяртаўся ва ўсе судовыя інстанцыі, да Вярхоўнага і Канстытуцыйнага. Канстытуцыйны суд накіраваў у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прапанову, каб вернікам знайшлі спосаб прызначаць пенсію без уліку пашпартоў".

Аднак пакуль сітуацыя не змянілася, і атрымліваць пенсію без пашпарту па-ранейшаму немагчыма, распавяла нам кіраўнік камітэта па працы і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама Лідзія Сафроненка:

“Нічога не змянілася. Чытайце Палажэнне аб прызначэнні пенсій, пункт 7. Для прызначэння пенсіі патрэбны пашпарт. А без пашпарта нельга. Будзе прынятае нейкае рашэнне — налічым пенсію. А пакуль так, як ёсць”.

Гісторыя неяк скранулася з месца падчас візіту патрыярха Маскоўскага Кірылы, кажа Лаўранюк. Тады “пенсіянер без пенсіі” склаў да яго прашэнне, а патрыярх пераадрасаваў яго экзарху Філарэту, а той звярнуўся ў Адміністрацыю прэзідэнта. Гэтаксама пасля звароту да Кірылы новапрызначаны міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў накіраваў у Міністэрства працы і сацабароны прапанову неяк развесці налічэнне пенсіі ды пашпарт. Пакуль рэакцыі няма.

Паралельна Мікалай Лаўранюк звярнуўся ў камітэт па правах чалавека ААН у Жэневе. Да яго далучылася яшчэ адна пенсіянерка без пашпарту — Таццяна Ячнік.


Ліст кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліта Філарэта ў адміністрацыю прэзідэнта з просьбай вырашыць пытанне з пенсіямі для паствы.



Фота — bymedia.net

Яўген Бяласін

http://euroradio.fm/by/1144/reports/44766/
Падпісацца на навіны
 
Супрацоўніцтва
Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі прымае заяўкі на ўдзел у праграме 2011-2012 г.
 
Памятныя даты Беларусі
Каляндар памятных дат Беларусі
 
Гарачая навіна
2010.09.03 ЗАЯВА аб выхадзе з сябраў Партыі БНФ

2010.05.17 Зварот да выбаршчыкаў кандыдата ў дэпутаты Вялічкіна Уладзіміра Аляксандравіча
 
Збор паштовак
Берасцейцы - дзеячы БНР
Web-admin © 2010. Усе правы належаць праваабарончаму грамадскаму аб'яднанню "Берасцейская вясна".
Усе матэр'ялы свабодныя для не камерцыйнага выкарыстання.
Пры перадрукоўцы спасылка на крыніцу абавязковая.
 
   Наведвальнікаў on-line: 8   Сёння: 76   За месяц: 241   За ўвесь час: 4073