|
Сёння |
|
нядзеля, 5 верасня 2010 году |
|
| Навіны: |
06.03.2010 Унікальная гісторыя Брэста Поўная гісторыя горада над Бугам 1919-1939 года ў архіўных дакументах прадстаўлена ў кнізе "Брэст 1919-1939" стала даступнай жыхарам горада, для чаго трэба звярнуцца ў краязнаўчы аддзел абласной бібліятэкі. Кніга "Брэст 1919-1939 год" выдадзеная з нагоды нядаўняга 900 - годдзя горада і ў дакументах апісвае жыццё Брэста ў міжваенны перыяд. Выданне не паступала ў продаж для вялікага кола чытачоў і азнаёміцца з ёй магчыма звярнуўшыся да спецыялістаў у краязнаўчы аддзел абласной бібліятэкі. Змест вельмі цікавы, шмат дакументаў апублікаваныя ўпершыню, адзначае краязнаўца Аляксандр Новікаў: - Усе жадаючыя ўпершыню маюць магчымасць пазнаёміцца з архіўнымі матэрыяламі, якія раней былі даступныя толькі ў фондах архіваў. Выданне нават каштоўнае тым, што яно з'явілася ўпершыню. Выданне змяшчае шмат архіўных дакументаў перададзеных Польшчаю ў выніку шматгадовай сумеснай працы на навуковай глебе. Ян Бязручка, Радыё Рацыя, Брэст http://racyja.com/news/materyyaly/zdarenni/25018.html |
|
| Падпісацца на навіны |
 |
|