Сёння
панядзелак, 6 верасня 2010 году
 
Навігацыя
1 | 2 | 3 ... 26 >>
2010.09.06 Натальля Радізна: Я ня веру ў вэрсію МУС
2010.09.06 Старшыня Эўрапарлямэнту заклікаў расьсьледаваць сьмерць Алега Бябеніна
2010.09.06 Разьвітаньне з Алегам Бябеніным адбудзецца 6 верасьня
2010.09.06 Калега Алега Бябеніна: загінулы стаяў нагамі на падлозе
2010.09.06 У Пінску сартаваць бульбу будзе тэхніка
2010.09.06 ЕС прапанавалі стварыць Еўрапейскі інстытут міру
2010.09.06 Форум дэмакратычных сілаў Брэстчыны
2010.09.04 Журналіст Алег Бябенін знойдзены мёртвым на сваім лецішчы
2010.09.03 ЗАЯВА аб выхадзе з сябраў Партыі БНФ
2010.09.03 У Брэсце суд не стаў разглядаць “справу нямытай спецвопраткі”
2010.09.03 У Брэсце звольняць амаль 100 кандуктараў аўтобусаў
2010.09.03 Страсбурскі суд асьцерагаецца катаваньняў у Беларусі
2010.09.03 Хто зьнішчыў білборды з выяваю лідэра кампаніі "Гавары праўду!"?
2010.09.02 Цэны на харчаваньне растуць
2010.09.02 Зьнішчаны зьмест вэб-сайтаў КХП-БНФ
2010.09.02 У Пінску адбыўся кірмаш вакансій для асуджаных
2010.09.02 Брэсцкая міліцыя: у дзень ведаў фактаў продажу алкаголю школьнікам не было
2010.09.02 Падаражэлі паслугі электрасувязі і пошты
2010.09.02 Выстава да Дня ведаў працуе ў брэсцкай абласной бібліятэцы
2010.09.01 Лукашэнка змяніў біяграфію?
2010.09.01 Брэсцкія актывісты атрымалі папярэджанне
2010.09.01 Гадавіна трагедыі ў Беслане
2010.09.01 Ці патрэбна нашым дзецям выкладанне асноў рэлігіі ў школе?
1 | 2 | 3 ... 26 >>
Навіны:
06.03.2010
В.Стэфановіч: “Выбары ў Беларусі заўжды суправаджаюцца рэпрэсіямі і пераследам”

Апошнім часам улады на ўсіх узроўнях узмацнілі ціск на прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і сяброў ініцыятыўных груп па збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты.

Агульны фон, на якім адбываюцца сёлетнія выбары, увогуле не надта спрыяльны для недзяржаўных структур, і такія складаныя ўмовы ўдзелу ў выбарчым працэсе былі прадказальнымі, лічыць юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

– Кожныя выбары ў нашай краіне суправаджаюцца рэпрэсіямі і пераследам у большай ці меншай ступені ў залежнасці ад узроўню выбараў, – адзначыў юрыст. – На жаль, так ужо склалася, што менавіта мясцовыя выканаўчыя ўлады фактычна арганізоўваюць і праводзяць выбарчы працэс, а не выбарчыя камісіі, бо непасрэдна ўлады адказваюць за фармаванне камісій розных узроўняў.

Уціск мясцовых сілавых структур і органаў улады на незалежных кандыдатаў і членаў іх ініцыятыўных груп, на думку Валянціна Стэфановіча, звязаны з імкненнем пазбегнуць складанай сітуацыі ў будучым. Калі нехта з дэмакратычных кандыдатаў пераможа на выбарах і ўвойдзе ў склад таго ці іншага Савета, у мясцовых уладаў будуць адпаведныя праблемы, вырашаць якія прыйдзецца ўжо не Цэнтральнай камісіі, а на месцах.

– Сама Цэнтральная выбарчая камісія працуе няблага, – зазначыў Валянцін Стэфановіч. – Але той уціск, што адбываецца зараз, не спрыяе правядзенню свабодных выбараў. Калі не прымаць да ўвагі выпадкі пераследу людзей і выклікаў іх у падаткавыя ці следчыя органы, па лічбавым эквіваленце гэты выбарчы працэс значна лепшы, чым пад час мінулых выбараў – працэнт адмоў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп зараз мізэрны. Гэта сведчыць пра тое, што ёсць намаганні надаць дэмакратычны выгляд выбарчай кампаніі. Але ўсё, што адбываецца на мясцовым узроўні, псуе карціну, якую б хацелася стварыць уладам.

Юрыст “Вясны” упэўнены, што трэба адсочваць працэс фармавання ўчастковых камісій, бо гэта вельмі важны і прынцыповы этап выбараў. Па тым, колькі месцаў прадстаўнікі дэмакратычных партый змогуць атрымаць у складзе ўчастковых камісій, можна будзе казаць, наколькі змянілася практыка правядзення выбараў, і ці спрыяе выбарчы кодэкс больш шырокай рэпрэзентацыі ўсіх палітычных суб’ектаў, а не толькі праўладных асоб ці арганізацый.

– Мы чакаем датэрміновага галасавання, – дадаў Валянцін Стэфановіч. – Цікава, як гэта будзе адбываццца, асабліва ў сувязі з тым, што зняты парог яўкі; як зараз будуць выкарыстаны тыя механізмы, якія ўжываліся для прымусу да датэрміновага галасавання некаторых катэгорыяў выбаршчыкаў. Не менш важны этап – падлік галасоў. Гэтая сфера засталася нязменнай і вельмі важна будзе адсачыць, ці мелі магчымасць назіральнікі сапраўды бачыць, як адбываўся падлік.

Паколькі ніякія міжнародныя місіі на гэтых выбарах, акрамя амбасадаў, акрэдытаваных у Беларусі, не ажыццяўляюць назірання за арганізацыяй выбараў, вельмі важна аналізаваць інфармацыю, якую збіраюць праваабарончыя арганізацыі, што праводзяць кампанію “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Пасля сканчэння рэгістрацыі з’явіцца аналітычны матэрыял на гэтую тэму і будуць зроблены прамежкавыя высновы, адзначыў юрыст “Вясны”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

http://spring96.org/be/news/31962/
Падпісацца на навіны
 
Супрацоўніцтва
Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі прымае заяўкі на ўдзел у праграме 2011-2012 г.
 
Памятныя даты Беларусі
Каляндар памятных дат Беларусі
 
Гарачая навіна
2010.09.03 ЗАЯВА аб выхадзе з сябраў Партыі БНФ

2010.05.17 Зварот да выбаршчыкаў кандыдата ў дэпутаты Вялічкіна Уладзіміра Аляксандравіча
 
Збор паштовак
Берасцейцы - дзеячы БНР
Web-admin © 2010. Усе правы належаць праваабарончаму грамадскаму аб'яднанню "Берасцейская вясна".
Усе матэр'ялы свабодныя для не камерцыйнага выкарыстання.
Пры перадрукоўцы спасылка на крыніцу абавязковая.
 
   Наведвальнікаў on-line: 9   Сёння: 76   За месяц: 241   За ўвесь час: 4073