Сёння
аўторак,
7 лютага 2012 году
 
 
Навігацыя
 
Пошук
Знайсці на сайце:   
Знайсці дату за 2012 год:
 
Галоўная навіна:
“Чаго мы хочам дасягнуць?”

Прапануем эсэ Алеся Бяляцкага, надрукаванае па-швецку ў зборніку, што выйшаў у 2007 годзе ў Стакгольме, перакладзенае на беларускую мову.

“Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіх пісьменнікаў, гісторыкаў, мастакоў, публіцыстаў і журналістаў, якія загінулі падчас сталінскіх зачыстак у 1930-ыя гады, і творчасьць якіх старанна хавалася ўладамі, паколькі гэтыя інтэлігенты прытрымліваліся “няправільных” поглядаў на шлях развіцьця грамадства або іх працы ўтрымлівалі нешта, на што скоса глядзела цэнзура. Культурная інтэлігенцыя Беларусі была фактычна вынішчаная ў тыя гады.
 
Навіны:
Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 7 >>
2012.02.05 Чарнавус аспрэчвае выбары савета Кааператыўнага рынка
Індывідуальны прадпрымальнік Мікола Чарнавус з Баранавіч дабіваецца непрызнання новага савета рынка прадпрымальнікаў, створанага чыноўнікамі на Кааператыўным рынку.
2012.02.05 Прадпрымальнік з Баранавічаў адстойвае дэмакратычныя працэдуры
Індывідуальны прадпрымальнік Мікола Чарнавус (на фота) з Баранавіч накіраваў скаргі Генеральнаму пракурору, у Адміністрацыю прэзідэнта і абласную пракуратуру, дзе просіць апратэставаць вынікі выбараў Савета прадпрымальнікаў на кааператыўным рынку гораду. Ён даводзіць, што выбары Савета, арганізаваныя гарвыканкамам і раённым спажывецкім таварыствам, не адпавядаюць беларускаму заканадаўству.
2012.02.04 Брэстаўчанаў агітуюць за родную мову
Больш трох тысяч брэстаўчанаў атрымалі інфармацыйную прадукцыю ў межах кампаніі "Наша Мова", якую ладзіць моладзевая ініцыятыва "Аазіс" і суполка Моладзі БНФ.
2012.02.03 Старшыня Пружанскага райвыканкама "Заслужаны для Гайнаўскага павета"
Гайнаўскае стараства ў чацьвёрты раз уручыла ганаровыя званні "Заслужаны для Гайнаўскага павета".
2012.02.03 У Баранавічах за «самаўпраўства» судзяць Міколу Чарнавуса
У Баранавічах адбылося першае паседжаньне па справе актывіста мясцовай ўкраінскай грамады Міколы Чарнавуса. Яго вінавацяць у самаўпраўстве, якое ўгледзелі ў тым, што ён называе сябе кіраўніком незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня ўкраінцаў «Кабзар»
2012.02.03 Берасьцейшчына: «Справядлівы сьвет» рыхтуе 5 пікетаў
Актывісты партыі «Справядлівы сьвет» падалі заяўкі на правядзеньне 18 лютага трох пікетаў у Берасьцейскім раёне і па адным — у Берасьці і Баранавічах.
2012.02.03 Берасьце: «Справядлівы сьвет» дабіўся юрыдычнага адрасу
Берасьцейская гарадзкая арганізацыя партыі левых «Справядлівы сьвет» атрымала дазвол гарвыканкаму на выдзяленьне юрыдычнага адрасу.
2012.02.03 Брэст: ФПБ не задаволена асвятленнем падзеяў на “Граніце”
Кіраўніцтва Брэсцкага абласнога аб’яднання Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) вырашыла адрэагаваць на публікацыі ў незалежным выданні “Брестский курьер”, датычныя падзей на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах, дзе працоўныя заявілі пра выхад з афіцыйнага прафсаюза і стварэнне незалежнай суполкі.
2012.02.03 У Брэсце адкрылася выстава забароненых кніг
Выстава “100 забароненых кніг свету” падрыхтавана з выданняў, якія захоўваюцца ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя Максіма Горкага, але доступ да іх у свой час быў абмежаваны.
2012.02.02 У Бярозе выказваюцца за адмену платы ў ЖКГ за лішнюю плошчу
Двое жыхароў Бярозы, якія ўнеслі прапанову міністру жыллёва-камунальнай гаспадаркі па адмене платы за лішнюю плошчу, атрымалі адказ за подпісам начальніка ўпраўлення эканомікі Дудзінскай.
2012.02.02 У Пінску спрабуюць абараніць гарадскія могілкі ХIХ стагоддзя
Пінскае аддзяленне Саюза палякаў на Беларусі падрыхтавала скаргу ў гарвыканкам на дзеянні камунальнікаў на гарадскіх могілках XIX стагоддзя.
2012.02.02 Брэсцкі "Справядлівы свет" атрымаў юрыдычны адрас
Брэсцкая арганізацыя партыі левых "Справядлівы свет" дамаглася атрымання юрыдычнага адрасу. Прадстаўнікі партыі ўзгаднілі новы юрыдычны адрас з мясцовымі ўладамі.
2012.02.02 Маці асуджанага за тэракт Уладзіслава Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд
Яна падала заяву з тым, каб Канстытуцыйны суд даў заключэнне, што беларускае крымінальна-выканаўчае заканадаўства не адпавядае Канстытуцыі і міжнародным прававым нормам. Любоў Кавалёва ад імя сына звярталася ў Камітэт ААН па правах чалавека і непакоіцца, што смяротны прысуд абвінавачаным за тэракт Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву можа быць прыведзены ў выкананне раней, чым сваё меркаванне выкажа гэтая міжнародная арганізацыя.
2012.02.02 У Брэсце абмеркавалі механізмы абароны правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі
Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людей з інваліднасцю
2012.02.01 Берасьце. Замест страйку — да начальства на дыван
Прадавачкі лятарэяў «Супэрлято» кажуць, што пасьля заявы пра страйк іх выклікала начальства.
2012.02.01 Працягваюцца судовыя слуханні па выбуху на “Пінскдрэве”
Пасля дзесяцідзённага перапынку ў Пінску працягваецца судовае разбіральніцтва па выбуху на “Пінскдрэве”, які адбыўся 25 кастрычніка 2010 года ў выніку чаго загінула 14 чалавек, дзясяткі засталіся інвалідамі. Пацярпелыя і родзічы загінуўшых называюць суд фармальнасцю, якую адмыслова зацягваюць.
2012.02.01 Дабрачынны канцэрт для дзяцей-інвалідаў Брэста
У горадзе над Бугам пройдзе дабрачынны канцэрт для дзетак-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з установы адукацыі Дапаможнай школы горада Брэста.
2012.02.01 Чаму ў Брэсце ўзніклі праблемы з грамадскім транспартам?
Недахоп сродкаў на закупку новых аўтобусаў і запчастак для іх, падаражэнне паліва і нежаданне кіроўцаў працаваць за малыя заробкі - з’яўляюцца асноўнымі прычынамі зняцця асобных рэйсаў з раскладу грамадскага транспарту ў Брэсце.
2012.02.01 У Менску забаранілі канцэрт «Крамбамбулі»
Арганізатары канцэрту гурта «Крамбамбуля» ў менскім клюбе «Re:Public» афіцыйна абвесьцілі, што мерапрыемства не адбудзецца.,
2012.01.31 У Бярозаўскай райбальніцы другі месяц адсутнічае рэнтгенплёнка
У Бярозаўскай райбальніцы другі месяц адсутнічае рэнтгенаўская дэнтальная плёнка. "Хварыя, якім патрэбна стаматалагічная дапамога, вымушаны лячыць зубы па старынцы – усляпую," - скардзяцца пацыенты стаматалагічнага кабінета.
2012.01.31 У Брэсце сёння страйкуюць распаўсюднікі квіткоў латарэі “Суперлато”
Падставай для такіх рашучых дзеянняў брэсцкія прадаўцы квіткоў называюць адмову арганізатараў гэтай латарэі выплочваць надбаўку за працу ў зімовы час, якая раней складала 20% ад выручкі.
2012.01.31 Вязьню івацэвіцкай калоніі не аддаюць выпісаную газету “Наша ніва”
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах адзін з вязняў N ня можа чытаць выпісаную на ягонае імя газету “Наша ніва”. Супрацоўнікі калоніі не перадаюць выданьне арыштанту, у бібліятэцы ня могуць дапамагчы, бо вязень ня мае на руках квітанцыі аб падпісцы.
2012.01.31 У Пінску апаганены гарадскія могілкі
У Пінску камунальныя службы апаганілі пахаванні на гарадскіх могілках XIX стагоддзя. Аналагічная сітуацыя, але ў большым маштабе, адбылася ў 2007 годзе, калі праводзілася высечка дрэваў для санітарнай прафілактыкі.
2012.01.31 Рабочы з Брэста судзіцца з наймальнікам
У Брэсце кваліфікаванаму рабочаму прапанавалі стаць прыбіральшчыкам тэрыторыі. Машыністу вежавага крана Аляксандру Сахаруку параілі заняцца іншаю працаю, пакуль праца кранаў у адкрытым акцыянерным таварыстве “Талант” часова прыпыненая.
Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 7 >>
Падпісацца на навіны
 
Супрацоўніцтва
Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі прымае заяўкі на ўдзел у праграме 2011-2012 г.
 
Памятныя даты Беларусі
Каляндар памятных дат Беларусі
 
Актуальная тэма

2011.08.05 Заклік да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага
2011.06.15 У Брэсце пад час "акцыі маўчання" затрымоўвалі журналістаў і грамадзкіх актывістаў
2010.09.03 ЗАЯВА аб выхадзе з сябраў Партыі БНФ

2010.05.17 Зварот да выбаршчыкаў кандыдата ў дэпутаты Вялічкіна Уладзіміра Аляксандравіча
 
Збор паштовак
Берасцейцы - дзеячы БНР
 
Калонка юрыста
Задаць пытаньне юрысту
 
Нашы выданні
 
Web-admin © 2012. Усе правы належаць праваабарончаму грамадскаму аб'яднанню "Берасцейская вясна".
Усе матэр'ялы свабодныя для не камерцыйнага выкарыстання.
Пры перадрукоўцы спасылка на крыніцу абавязковая.
 
   Наведвальнікаў on-line: 3   Сёння: 19   За месяц: 783   За ўвесь час: