5. Ганцавіцскі раён створаны 15 студзеня 1940 года. З 1954 года гарадскі пасёлак Ганцавічы - цэнтр раёна ў Брэсцкай вобласці. У 1962-1966 г.г. ён уваходзіць у склад Ляхавіцкага раёна. З жніўня 1966 года - зноў цэнтр Ганцавіцскага раёна. З 6 снежня 1973 года мае статут горада.
Раённы цэнтр - г. Ганцавічы - размешчаны на адлегласці 248 км ад г. Брэста і 180 км ад г. Менска.
Раён размешчаны на поўнача-усходзе Брэсцкай вобласці, працягласць з поўначы на поўдзень - 48 кіламетраў, з захаду на ўсход - 70. Мяжуе з Лунінецкім, Пінскім, Івацэвіцкім, Ляхавіцкім раёнамі Брэсцкай вобласці, Клецкім і Салігорскім раёнамі Менскай вобласці. Плошча раёна складае 1,71 тысячы квадратных кіламетраў. Тэрыторыя падзеленая на 8 сельскіх Рад: Дзяніскавіцкі, Любашаўскі, Люсінскі, Малькавіцкі, Начскі, Агарэвіцкі. Хатыніцкі, Чудзінскі.
Вялікая частка тэрыторыі раёна знаходзіцца ў межах паўднёваўсходняй часткі Прыпяцкага Палесся. Паверхня раўнінная. Асноўная вышыня 150-160м. У 36 населеных пунктах раёна пражывае 36,6 тысячы чалавек, у тым ліку 21,8 тысячы - у сельскай мясцаўасці.
На тэрыторыі раёна працякаюць 5 малых рэк - Цна, Бабёрык, Лань, Выдраня, Начь. Маецца 11 азёр, 5 вадасхавішчаў, заказнікі рэспубліканскага значэння: гідралагічны - "Выганашчанскае", біялагічныя - "Борскі", "Елаўскі" і біялагічны заказнік мясцаўага значэння - "Боркі". Помнік прыроды мясцаўага значэння - хвоя веймутавая размешчаны ў Кругавічском лясніцве.
Маюцца радавішчы мінеральнай вады, пяшчана-жвіравога матэрыялу, будаўнічага пяску, паклады торфу, 89.5тысяч гектараў - лясных угоддзяў. Лясістасць раёна складае 54.7%, асушана 39.1 тыс. га. Пераважаюць пераважна іглічныя, чорнаальхаўыя і бярозавыя лясы.
Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені мінус 5-30 З?, у чэрвені плюс 19-30С?. Ападкаў выпадае 616 мм у год. Вегетацыйны перыяд 186 сутак.