Назад

01.12.2008 Берасцейскія праваабаронцы атрымалі адмову на прапанову з Адміністрацыі прэзідэнта

Берасцейскія праваабаронцы атрымалі другі адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на прапанову не ўводзіць адміністрацыйны арышт за занятак прастытуцыяй.

4 лістапада група берасцейскіх праваабаронцаў звярнулася да прэзідэнта з прапановай вярнуць у парламент для перагляду норму закона "Аб унясенні дадаткаў і змен у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях процідзеяння нелегальнай міграцыі, распаўсюджванню рабскай працы, дзіцячай парнаграфіі і прастытуцыі", якая ўводзіць адміністрацыйны арышт за занятак прастытуцыяй.

Як лічаць праваабаронцы, гэтая частка закона прынятая парламентам без уліку сітуацыі ў ізалятарах часавага ўтрымання (ІЧУ). Справа ў тым, што ў ІЧУ, як правіла, працуюць мужчыны, і жанчыны, якія адбываюць там адміністрацыйны арышт, падвяргаюцца дыскрымінацыі па прыкмеце полу. Па меркаванні праваабаронцаў, увод адміністрацыйнага арышту за занятак прастытуцыяй прывядзе да павелічэння ліку жанчын, якія змяшчаюцца ў ІЧУ.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, першы адказ з Адміністрацыі прэзідэнта быў атрыманы 21 лістапада. У ім паведамлялася, што прапанова праваабаронцаў накіраванае ў МУС.

Другі адказ паступіў 27 лістапада. У ім паведамляецца, што паколькі закон ужо падпісаны прэзідэнтам, рэалізацыя прапаноў праваабаронцаў не ўяўляецца магчымай. Пры гэтым адзначаецца, што зварот накіраванае ў МУС для разгляду ў частцы, датычнай захаванні правоў і свабод жанчын, якія адбываюць пакаранне ў ІЧУ.

"Мы шкадуем, што нашу прапанову ўжо немагчыма ажыццявіць. Колькасць фактаў дыскрымінацыі з ужываннем новага закона толькі павялічыцца. Спадзяемся, што МУС пачне прымаць меры, якія дазволяць ліквідаваць дыскрымінацыю жанчын, якія адбываюць адміністрацыйны арышт у ІЧУ", — пракаментаваў сітуацыю Р. Кісляк.

http://naviny.by/rubrics/society/2008/11/28/ic_news_116_302266/

Назад