27.11.2008 У Брэсцкім раёне на ўзбочыне дарогі знойдзены сучасны кулямёт Калашнікава і патроны да яго
У Брэсцкім раёне на ўзбочыне дарогі знойдзены сучасны кулямёт Калашнікава і патроны да яго.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама, боепрыпасы знайшла вечарам 26 лістапада следча-аператыўная група Брэсцкага РАУС, якая выехала на праверку ананімнага паведамлення. Загорнутыя ў тканіну кулямёт Калашнікава калібру 7,62 мм (1974 года выпуску) і патронная металічная каробка, у якой быў 121 патрон да кулямёта, знаходзіліся недалёка ад дарогі Кавярдзякі — Вістычы паблізу вёскі Вістычы.
Праверку па дадзеным факце праводзіць Брэсцкі раённы аддзел унутраных спраў, паведамляе БелаПАН