Назад

26.11.2008 Ігару Салаўю абмежавалі выезд з Беларусі

Пінскі актывіст “Руха за Свабоду” Ігар Салавей атрымаў паведамленне з ваеннага камісарыята пра тое, што яму часова абмяжоўваюць права выязду за межы Рэспублікі Беларусі. Сам актывіст звязвае такое абмежаванне з палітычнымі матывамі.

- Я лічу, што гэта па палітычным матывам. Яны мне абмяжоўваюць выезд з Беларусі. Не так даўно ў нас у Пінску адбыліся акцыі салідарнасці з Баразенкам, нашым зямляком. Пасля таго выклікалі майго брата ў міліцыю на размову і яны пыталі дзе я знаходжуся, а я ў той час знаходзіўся ў Польшчы. Міліцыянт пытаўся чаму я ў Польшчы і казаў, што я не маю права выязджаць з Беларусі. Сёння я атрымаў паведамленне аб часовым абмежаванні права грамадзяніна на выезд з РБ. Гэта даслаў мне Пінскі ваенны камісарыят, - паведамляе Ігар Салавей.

Ігар Салавей адзначае, што хучэй за ўсё ў гэтым зацікаўлена і КДБ. У жніўні 2007 году ён ужо наведваў ваенны камісарыят па позвах, пасля чаго меў чатырох часовы допыт з супрацоўнікам КДБ і контрразведкай. Тады тэма "размовы" таксама датычылася яго падарожжаў па краінах ЕЗ. А зараз яны вырашылі лішыць актывіста такой магчымасці.

Гэта не адзіны выпадак ціску на дэмакратычных актывістаў у сувязі з акцыямі ў патрымку палітвязня Аляксандра Баразенкі. Толькі ўчора пад час падобнай акцыі былі затрыманыя і адпушчаныя пасля праверкі пашпартоў моладзевыя актывісты ў Менску. Нагадаем, што суд над Аляксандрам Баразенка адбудзецца 8-га снежня.

Радыё Рацыя.

http://racyja.by/news/regieny/brest/8897.html

Назад