Назад

21.11.2008 Берасцейская актывістка скардзіцца на міліцыянтаў

Сябра абласной Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс накіравала скаргу на імя начальніка АУС Ленінскага раёна Берасця на жахлівыя ўмовы ўтрымання ў ізалятары, якія парушаюць арт.3, 7, 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Міжнародную канвенцыю аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын.

Ганна Канюс была затрымана супрацоўнікамі міліцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі ў 2006 годзе і змешчана ў іэалятар часовага ўтрымання на 5 сутак, нібы за дробнае хуліганства.

У скарзе актывістка паведамляе аб жахлівых умовах ізалятара, размешчанага ў падвале аддзела міліцыі. Супрацоўнікі ізалятара выключна мужчыны.

На погляд спн. Канюс, умовы ізалятара жорсткія, бесчалавечныя і прыніжаючыя чалавечую годнасць. Маладая жанчына лічыць, што ўтрымлівалася у няроўных умовах у параўнанні з мужчынамі.

Яна просіць прызнаць дзеянні альбо бяздзеянні супрацоўнікаў ізалятара неправамернымі, ўмовы ўтрымання ненармальнымі, просіць прызнаць жаночую дыскрымінацыю ў іэалятарах часовага ўтрымання, г. зн. сфармаваць жаночы персанал для работы са зняволеннымі жанчынамі.

http://spring96.org/be/news/26216/

Назад