Назад

19.11.2008 Берасьцейскіх настаўнікаў прымушаюць уступаць у “Белую Русь”

У Берасьцейскай школцы № 32 да канца месяца ўсе настаўнікі павінны стаць чальцамі “Белай Русі”. Такі загад прыйшоў “зьверху”.

“Напрыканцы настаўніцкага пасяджэньня дырэктарка, Міховіч Т.В, аб’явіла, што нашая 32-я школа знаходзіцца ў сьпісе апошніх па колькасьць чальцоў “Белай Русі”, і мы не выконваем дадзены плян. Яна дастала стос паперы і сказала, каб цягам дня ўсе настаўнікі гісторыі і беларускай і рускай мовы напісалі заявы аб уваходжаньні ў “Белую Русь”. А да канца месяца ўсе выкладчыкі павінны стаць чальцамі гэтага аб’яднаньня”,– распавяла прэс-службе Маладога Фронту настаўніца 32-й школы Кацярына.

Па яе словах, настаўнікі былі вельмі абураны загадам дарэктара, аднак, амаль усе ўсё ж пайшлі пісаць заявы...

http://spring96.org/be/news/26199/

Назад