17.11.2008 16 лістапада ў Кобрыне ўпершыню прайшла акцыя салідарнасці
Больш за 10 чалавек прыняло удзел у акцыі салідарнасці ў Кобрыне. Моладзь сабралася ў цэнтры горада на плошчы Свабоды і накіравалася да бліжэйшай царквы. Каля месца збору знаходзіўся аўтамабіль ДАІ, які пасля пачатку руху застаўся на месцы. Моладзь у царкве памалілася за людзей знікшых без вестак і накіравалася ў гарадскі парк, дзе і завяршылася акцыя. Праз паўгадзіны пасля заканчэння міліцыянты прыбралі фота знікшых без вестак і заставілі толькі лампады, якія потым забралі мінакі. Акцыя цягнулася паўтары гадзіны.