Назад

10.11.2008 Акцыі ў падтрымку зняволенага Аляксандра Баразенкі

Сёння ў Берасці прайшлі акцыі пратэсту супраць зняволення актывіста кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Аляксандра Баразенкі.

Актывістамі кампаніі былі развешаныя чорна-белыя плакаты палітзняволенага з надпісам "Свабоду Аляксандру Баразенку!" уздоўж вуліц Арлоўская, Маскоўская, Ленінградская, Гаўрылава ды Партызанскага праспекту, што знаходзяцца ў мікрараёне Ўсход.

Акцыя скіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці гораду да з'яўлення ў краіне новых палітычных зняволеных. Па меркаванні аднаго з актывістаў, "рэверансы" улады Беларусі ў бок Захаду ніяк не паспрыялі спыненню пераследу апазіцыі. Таму акцыі салідарнасці з палітвязнем будуць працягвацца і надалей.

http://spring96.org/be/news/26105/

Назад