Назад

21.08.2008 Слуханні па скарзе Меха перанесены

Суддзя дадаткова запатрабаваў дакументы з акруговай выбарчай камісіі. Разгляд справы працягнецца 22 жніўня а 9 гадзіне.

- Учора пра перанос разгляду справы хадайнічала пракурор, каб мець дадатковы час для азнаямлення з дакументамі. Сёння суддзя Аляксандр Бабаскін прыняў рашэнне запатрабаваць дадатковыя звесткі з Кобрынскай акруговай выбарчай камісіі, - распавядае Аляксандр Мех.

На думку актывіста, суд звярнуў увагу на палітычны аспект справы, звязаны з удзелам Аляксандра Меха ў выбарчай кампаніі.

http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/3633/

Назад