18.08.2008 Аляксандр Мех сустрэўся з назіральнікам ад СНД
15 жніўня, Кобрын. Кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ і адзінага спісу АДС Аляксандр Мех сустрэўся з назіральнікам ад СНД. На сустрэчу спадара Меха запрасіў сакратар выбарчай камісіі.
Аляксандр Мех падчас сустрэчы з назіральнікам распавёў пра хаду выбарчай кампаніі, пра тое, што яго звольнілі за намер удзельнічаць у выбарах, пра сітуацыю ў Кобрыне, а таксама пра тое, што ніхто ня быў уключаны ва ўчастковыя камісіі ад Партыі БНФ па акрузе, дзе вылучаецца Аляксандр Мех.
http://pbnf.org/index.php?index=2&id=3144