Назад

14.08.2008 Мілінкевіч у Брэсце

Аляксандр Мілінкевіч наведаў Брэст, дзе па Брэсцкай цэнтральнай выбарчай акрузе №2 балатуецца старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі.

У актывіста сабрана ўжо больш за тры з паловай тысячы подпісаў. Як адзначаюць сябры ініцыятыўнай групы, людзі ахвотна падпісваюцца за кандыдата, тым больш што памятаюць яго па папярэдняй выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў.

Па словах актывістаў, у грамадстве пануюць песімістычныя настроі, гараджане з недаверам ставяцца да ўлады, таксама назіраецца дэзінфармаванне па зборы подпісаў.

http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/3596/

Назад