Назад

12.08.2008 Вызначаны парадак

Цэнтрвыбаркам  прыняў пастанову аб парадку выступленняў кандыдатаў у дэпутаты ў дзяржаўных' СМІ.

Як паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, кандыдат у дэпутаты мае права апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў адной з наступных газет: "Звязда", "Народная газета","Рэспубліка", "Беларуская ніва".  Акрамя таго, замест гэтых выданняў праграма можа быць надрукаваная ў абласной або раённай газеце, якія выходзяць на тэрыторыі выбарчай акругі кандыдата.

Па  аб'ёме публікацыя не можа перавышаць 4 тысячы друкаваных знакаў (каля дзвюх старонак фармата А-4) з прабеламі. Тэкст перадвыбарнай праграмы неабходна падаць у рэдакцыю не пазней за 7 верасня.

Кандыдаты ў дэпутаты таксама маюць права выступіць на радыё і тэлебачанні: тыя, якія зарэгістраваныя ў акругах Мінска і Мінскай вобласці эфірны час будзе даваць радыёстанцыя "Сталіца", астатнім - абласныя тэлерадыёкампаніі.  Выступленні кандыдатаў ад Берасцейшчыны ў запісу (па 5 хвілін) будзе трансляваць абласная тэлерадыёкампанія: па радыё з 18.00 да 19.00, па тэлебачанні - з 17.30 да 18.30.  Тэлерадыёкампаніі абавязаны загадзя інфармаваць слухачоў і гледачоў аб выступленнях кандыдатаў з указаннем нумароў іх акруг.

Назад