12.08.2008 Магчымы байкот
Партыі БНФ і АГП на сваіх пазачарговых з'ездах 9-10 жніўня заявілі пра тое, што не выключаюць магчымасці адмовіцца ад удзелу ў парламенцкіх выбарах - перад пачаткам галасавання - з-за нежадання ўладаў адкрыта і празрыста "правесці дэмакратычныя выбары". У той жа час дэлегаты з'езду ПКБ 10 жніўня вызначаліся удзельнічаць у выбарах да канца і не пры якіх умовах не адмаўляцца ад іх.