Назад

12.08.2008 Месца не хопіць?

7 жніўня Берасцейскі праваабаронца Уладзімір Малей, сябра партыі БНФ, падаў заяву выбаршчыкаў аб вылучэнні яго ў склад участковай камісіі Маларыцкага-Чырвонаармейскага выбарчага участку №62 Мухавецкай выбарчай акругі №4.

Ён запрыкмеціў, што ў камісію прыйшла намеснік дырэктара Маларыцкага СПТВ Вера Талашка, якая здала ў камісію 11 пісьмовых заяў аб вылучэнні ў кандыдаты сябраў камісіі.

На пытанне, чаму Вы здаеце заявы не толькі за сябе, але і за іншых, тая адказала: "Я - старшыня камісіі!"

Выйшла так, што яшчэ да фарміравання участковай камісіі, да 18 жніўня, ўладныя структуры датэрмінова вырашалі, каго ўключыць у яе склад. Папярэдні вывад: як заўсёды, не хопіць месца для вылучэнцаў ад палітычных партый і незалежных  грамадзян, вылучаемых шляхам збору подпісаў.

Назад