Назад

11.08.2008 Брэст: актыўная "справаздачнасць" дэпутата Вялічкі

Зарэгістраваўшы сваю ініцыятыўную групу, дзеючы дэпутат Алег Вялічка заявіў пра свой намер зноў заняць дэпутацкае месца. Былы галоўны лекар Берасцейскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі, старшыня камісіі па ахове здароўя Палаты прадстаўнікоў Алег Вялічка актывізаваў сваю "справаздачнасць перад выбаршчыкамі".

Так, на працягу чэрвеня-ліпеня ў рэспубліканскай газеце "Звязда" і рэгіянальнай газеце "Вячэрні Брэст" неаднаразова з'яўляліся артыкулы пра яго працу і дасягненні ў якасці дэпутата. Калі ўлічваць, што зараз спадар Вялічка з'яўляецца прэтэндэнтам у кандыдаты Палаты прадстаўнікоў новага склікання, то нічым іншым, як замаскіраванай агітацый такое "інфармаванне выбаршчыкаў" не можа ўспрымацца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Назад