20.07.2008 Адказ з аблвыканкама на скаргу грамадскага актывіста Сяргея Вакуленкі
Грамадскі актывіст Сяргей Вакуленка, які не трапіў у спіс сябраў Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі №2, атрымаў адказ з аблвыканкама на сваю скаргу наконт таго, што яго не ўключалі ў спіс сябраў камісіі па вызначанай акрузе.
Ён прасіў адказаць, якімі крытэрыямі і фактарамі быў абумоўлены адбор сябраў акруговай камісіі, якія былі вылучаны грамадзянамі; чым канкрэтна не задаволіла яго кандыдатура ў параўнанні з астатнімі прэтэндэнтамі, якія былі вылучаны шляхам збору подпісаў, хто з іх не трапіў у склад камісіі, на якой падставе і дзе яны працуюць.
Намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык паведаміў, што на месцы 13 сябраў камісіі прэтэндавалі 22 чалавека, таму "ўключыць у склад камісіі застаўшыхся 9 прэтэндэнтаў, нажаль, не прадставілася магчымым". І аніякіх падстаў і прычын указана не было.