18.07.2008 Таямніцы Мухавецкай выбарчай акругі №3
Сябра камісіі Мухавецкай выбарчай акругі №3 Людміла Дзенісенка, кіраўнік Брэсцкай гарадской арганізацыі ПКБ, так і не змагла даведацца, хто з'яўляецца яе сябрамі і на якіх пасадах яны працуюць.
Гэта адбылося 17 ліпеня на першым паседжанні камісіі. Дарэчы, яно павінна было адбыцца на працягу трох дзён з дня сумеснага паседжання аблвыканкама і прэзідыума аблсавета, улічваючы 14 ліпеня, але адбылося на чацвёрты дзень.
Акрамя таго, на сумесным паседжанні ў аблвыканкаме 14 ліпеня было сказана, што спіс сябраў усіх 16 укруг Берасцейшчыны будзе надрукаваны 17 ліпеня і толькі ў адной "уладавай" газеце "Зара". Аднак у прызначаны дзень ён так і не з'явіўся і будзе надрукаваны ў суботу 19 ліпеня.