Назад

18.07.2008 Падрабязней пра вылучэнне И. Маслощскага

Першы на Берасцейшчыне прадстаўнік ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл Ігар Маслоўскі, ён жа - старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада), падаў дакументы  на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы ў Брэсцкай Усходняй выбарчай акрузе №3 - па вылучэнню яго кандатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ.

У групу ўвайшло 65 чалавек.

Але сябры камісіі, у якую не ўвайшоў ні адзін прадстаўнік апазіцыі, адказалі яму, што падаваць дакументы пакуль рана. Аднак грамадскі актывіст, спасылаючыся на Выбарчы кодэкс, пераканаў іх, што прымаць заявы на рэгістрацыю трэба з таго часу, калі камісію створана і яе склад зацверджаны. Пры гэтым  казаў пра тое, што, нажаль, у камісію на трапіла сябра БСДП (Грамада) вопытная Наталля Галаніна, быўшы дэпутат Брэсцкага гарсавета, якая добра ведае пра тэрміны прыёму дакументаў, вылучэння і рэгістрацыі і якая падказала яму пра гэтае.

І тады дакументы былі прыняты на рэгістрацыю, якая працягнецца да 24 ліпеня.

Назад