18.07.2008 З-за вялікага "конкурсу" Сяргею Вакуленку не хапіла месца ў акруговай камісіі
Не знайшоў адказу на сваё пытанне грамадскі актывіст, у свой час давераная асоба А.Мілінкевіча і міжнародны назіральнік Сяргей Вакуленка, які вылучаўся ў сябры Брэсцкай-Цэнтральнай акруговай выбарчай камісіі №2.
Як растлумачыў сябра Цэнтрвыбаркама, начальнік галоўнага упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Аляксандр Каляда, прэтэндэнту не знайшлося месца, таму што ў той акрузе была вялікая канкурэнцыя: 22 кандыдата на 13 месцаў. Ён таксама адзначыў: "Пры фармаванні камісіі мы, перш за усё, кіраваліся тым, каб камісія была працаздольнай і па магчымасці прадставілі ўвесь палітычны спектр. У праекце рашэння для Вакуленкі месца не знайшлося. Мы палічылі, што іншыя прадстаўнікі больш адпавядаюць неабходным крытэрыям".
Але такі адказ не задаволіў актывіста, бо ён жадае ведаць матывіроўку: з-за якіх якасцяў - дзелавых, маральных, прафесійных - яму не хапіла месца. С. Вакуленкі накіраваў грунтоўную скаргу ў Берасцейскі абласны Савет дэпутатаў і Цэнтрвыбаркам