Назад

18.07.2008 Намеснік старшыні Баранавіцкай акругі № 1 прапагандуе ідэі Прэзідэнта

Адбылося першае паседжанне акруговай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7, у якую ўваходзяць Баранавіцкі і Ляхавіцкі раёны. Старшынём камісіі абраны намеснік дырэктара Баранавіцкае птушкафабрыкі па ідэалагічнай рабоце Пётр Дубоўскі, намеснікам старшыні - начальнік ідэалагічнага аддзела Ляхавіцкага райвыканкама Леанід Каўбаса. Выбраны таксама сакратар камісіі.

Як паведаміў сябра камісіі Ян Савіцкі, на першым паседжанні намеснік старшыні камісіі сп. Каўбаса прапанаваў прапагандаваць падчас выбарчай кампаніі ідэі Прэзідэнта Беларусі А Лукашэнкі.

У склад камісіі ўвайшлі ў асноўным прадстаўнікі ўладаў і кіраўнікі прадпрыемстваў. Ад грамадскіх арганізацый у яе складзе - член БРСМ, ад дэмакратычных партый - адзін сябра АГП, астатнія вылучаліся ад працоўных калектываў і зборам подпісаў.

http://spring96.org/be/news/22851/

Назад