14.07.2008 Ціск на актывіста
Яшчэ не пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, як на Берасцейшчыне ўлада распачала ціск на прэтэндэнтаў у кандыдаты ад АДС.
У прыватносці, не працягнуты працоўны кантракт з актывістам Партыі БНФ Аляксандрам Мехам, які працуе ў Кобрынскім аддзяленні ААТ "Белтрансгаз".
Кантракт с ім адмовіліся пралангіраваць пасля таго, як даведаліся, што яго кандыдатура ўключана ў адзіны спіс прэтэндэнтаў ад АДС па Кобрынскай выбарчай акрузе №12.
Кіраўнікі дэмакратычнага напрамку падкрэсліваюць: калі не будзе спынены праслед актывістаў, якія удзельнічаюць у перадвыбарчай кампаніі, дык выбары не будуць ні свабоднымі, ні справядлівымі.