| Навіны: |
| Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 6
>> |
2012.01.27 Жыхары Белаазёрска не задаволены медабслугоўваннем Жыхары горада Белаазёрска моцна абураны медыцынскім абслугоўваннем у мясцовай бальніцы: не хапае спецыялістаў, вялікія чэргі, цякучасць кадраў, нізкая кваліфікацыя некаторых работнікаў. |
2012.01.27 Пуцін: не ўдаецца дамовіцца зь Менскам па агульнай валюце Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што ў пытаньні агульнай валюты Расеі і Беларусі, па якім не дасягнута дамоўленасьцяў, «мяч» застаўся на беларускім баку. |
2012.01.27 Берасьцейская кааліцыя «Спадчына» заклікае да байкоту Берасьцейская дэмакратычная кааліцыя «Спадчына» прыняла рашэньне пра байкот парлямэнцкіх выбараў. Кааліцыянты заклікаюць і астатнія апазыцыйныя сілы падтрымаць байкот. |
2012.01.27 У Брэсцкім цэнтры занятасці прапануюць працу, якая аплочваецца меней за мінімальны заробак У прыватнасці, сярод прапаноў аб працаўладкаванні змешчана аб’ява для патэнцыйнага настаўніка пачатковых класаў, заробак якога складзе 800 тысяч рублёў. А Брэсцкай абласной бальніцы патрабуюцца 45 чалавек малодшага медычнага персаналу з акладам 600 тысяч рублёў. |
2012.01.26 У Баранавічах забаранілі пікет супраць зьбядненьня народу Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет супраць зьбядненьня насельніцтва. Заяўку на такую акцыю накіроўваў кіраўнік гарадзкой арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Віктар Цяпін. |
2012.01.26 Польскі Сэйм вылучыць Бяляцкага на Нобэля На пятніцу заплянаваная прэзэнтацыя афіцыйнай заявы дэпутатаў польскага Сэйму ў справе вылучэньня на Нобэлеўскую прэмію міру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. |
2012.01.26 Старшыня АБСЕ заклікае вызваліць Алеся Бяляцкага Старшыня АБСЕ сп. Эйман Гілмар выказаў шкадаванне з нагоды адмовы ў задавальненні касацыйнай скаргі на прысуд старшыні ПЦ “Вясна” Алесю Бяляцкаму. |
2012.01.26 Міколу Чарнавуса з Баранавіч будуць судзіць Грамадскі актывіст Мікола Чарнавус атрымаў позву ў суд на 3 лютага. Яго прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.39 КаАП РБ -- самаўпраўства. Чыноўнікі Баранавіцкага гарвыканкама палічылі самаўпраўствам тое, што заяву на пікет на 25 студзеня Чарнавус напісаў як старшыня грамадскага аб’яднання ўкраінцаў у Баранавічах “Кобзарь”. Але, як лічыць Чарнавус, ён не сам сябе назначыў старшынёю, яго абралі людзі на ўстаноўчым сходзе. Па словах актывіста, судовы працэс замест дазволу на пікет баранавіцкія ўлады забяспечылі Чарнавусу не за самаўпраўства, а каб перашкодзіць яму ў змаганні за памяшканне для юрыдычнага адрасу аб’яднання, якое ўлады не даюць для ўкраінскай дыяспары ў Баранавічах. |
2012.01.25 Жыхары Бярозы не задаволены працай ЖКГ Жыхары аднаго са шматкватэрных дамоў у горадзе Бяроза вырашылі звярнуцца з заявай на імя начальніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яны хочуць ведаць: не даплачваюць ці пераплачваюць яны па тарыфу за тэхнічнае абслугоўванне. |
2012.01.25 Новы прэзідэнт Еўрапарламента асудзіў рашэнне суда па справе Бяляцкага Тэкст заявы ад 24 студзеня 2012 г.: |
2012.01.25 Леанід Заіка: «Ідзе неабгрунтаванае павышэньне заработнай платы» Нацыянальны статыстычны камітэт абнародаваў памеры сярэдніх заробкаў беларусаў у сьнежні – 2 мільёны 877 тысяч рублёў (345 даляраў). У параўнаньні зь лістападам заробкі павялічыліся амаль на 20%. А ў жыхароў сталіцы наагул сярэдні заробак амаль на мільён вышэйшы, чым у сярэднім па краіне, і на паўтара мільёны большы, чым у жыхароў Берасьцейскай вобласьці. |
2012.01.25 Свабода прэсы ў сьвеце: Беларусь у тузіне найгоршых
Недзяржаўная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» апублікавала штогадовы рэйтынг свабоды прэсы ў сьвеце. |
2012.01.25 У Пінску ўшаноўваюць памяць Рышарда Капусціньскага У Пінску можа з’явіцца школа імя польскага пісьменніка і журналіста Рышарда Капусціньскага. Жаданне надаць польскай школе імя знанага ў свеце паляка, выхадца з Пінска, выказала адміністрацыя ўстановы і актывісты дыяспары. |
2012.01.25 «Вясна» заступілася за Саньнікава Асобна «Вясна» падтрымала былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, чыя жонка Ірына Халіп паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі 25 студзеня, што яе мужа праз катаваньні прымусілі напісаць прашэньне аб памілаваньні. |
2012.01.25 Брэстаўчане з большай ахвотай пачалі здаваць кроў На брэсцкай станцыі пералівання крыві людзі актыўна запісваюцца на яе здачу. |
2012.01.25 Жыхары Бярозы незадаволены працай ЖКГ Жыхары аднаго з шматкватэрных дамоў у горадзе Бярозе вырашылі звярнуцца з заявай на імя начальніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яны хочуць ведаць, недаплачваюць ці пераплачваюць яны па тарыфу за тэхнічнае абслугоўванне. |
2012.01.25 Прысуд Бяляцкаму накіруюць ва ўсе міжнародныя інстанцыі Беларускія юрысты накіруюць прысуд Алесю Бяляцкаму ва ўсе міжнародныя інстанцыі. Праваабаронцы хочуць, каб справа займела шырокі розгалас у свеце. |
2012.01.25 Міколу Чарнавуса хочуць пакараць за самаўпраўства Грамадскі актывіст з Баранавіч Мікола Чарнавус атрымаў позву ў суд. Яго прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.39 Адміністрацыйнага кодэкса РБ, што азначае - самаўпраўства. |
2012.01.25 Суд па скарзе брэсцкіх актывістаў Руху “За свабоду” прызначаны на 27 студзеня У судзе Ленінскага раёна Брэста адбылося папярэдняе судовае паседжанне наконт скаргі мясцовых актывістаў Руху “За свабоду”, датычнай адмовы Брэсцкага гарвыканкама прадстаўляць інфармацыю пра рэканструкцыю гандлёвага цэнтра “Масква”. |
2012.01.24 Украінскія грамадзяне імкнуцца дапамагчы сваім землякам у Баранавічах Грамадзянін Украіны Канстанцін Хірылюк і яго сем аднавяскоўцаў з вёскі Выегошчы Камянец-Кашырскага раёна накіравалі зварот да амбасадара Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і дэпутата Валынскай абласной Рады Ігара Гузя, каб тыя аказалі дапамогу землякам у атрыманні месца пад помнік Тарасу Шаўчэнку ў Баранавічах і атрыманні імі памяшкання для ўкраінскай дыяспары “Кобзарь”. |
2012.01.24 Брэсцкія ўлады дазволілі адзін з трох пікетаў Актывісты Брэсцкай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” атрымалі з мясцовага гарвыканкама адказ на свае заяўкі наконт пікетаў, запланаваных на 28 студзеня. |
2012.01.24 Пікет супраць зьбядненьня ў Пінску забаранілі У Пінску забаранілі пікет супраць зьбядненьня народу, заяўку на які падаваў сябра партыі левых «Справядлівы сьвет» Міхал Раманцаў. |
2012.01.24 Сям’ю Бяляцкага выкінуць на вуліцу Чаму ўлады не пайшлі на тое, каб выпусьціць Алеся Бяляцкага з-за кратаў? Якія наступствы будзе мець тое, што вырак яму пакінулі бязь зьменаў? |
2012.01.24 У Пінску развіталіся з Яўгенам Шатохіным
Творца памёр у ноч з 21 на 22 студзеня на 65-м годзе жыцця. |
| Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 6
>> |